«Ідзі ў ж***пу, як ты смееш славіць Пуціна?» — журналіст у жывым эфіры адчытаў фаната кіраўніка Расіі

28.10.2015 / 19:28

Вядомы расійскі і ўкраінскі журналіст Мацвей Ганапольскі не саромеўся ў выразах, патлумачыўшы слухачу, што ён думае пра яго любоў да прэзідэнта Расіі.

Слухач з Днепрапятроўска, які датэлефанаваўся ў сераду, 28 кастрычніка, у прамы эфір украінскага радыё «Весці», нарваўся на паток «кампліментаў» ад вядучага Мацвея Ганапольскага.

Адразу пасля вываду званка ў студыю, мужчына, які назваўся Аляксандрам, паведаміў, што яго натхняе Уладзімір Пуцін.

«Во як … І на што ж ён вас натхняе, Аляксандр?» — здзіўлена спытаў Ганапольскі.

У адказ слухач сабраўся было пералічыць тыя якасці, якія яму асабліва падабаюцца ў прэзідэнце Расіі, аднак вядучы перапыніў яго словамі «забойства украінцаў … гэта яго галоўная якасць».

Аляксандр выказаў сваю нязгоду з Мацвеем, упэўнена заявіўшы, што ніякіх украінцаў Пуцін не забівае.

«Ён адзіны, хто змагаецца за Украіну і выратуе яе, я ўпэўнены», - працягнуў настойваць днепропятровец.

Гэтыя словы канчаткова вывелі вядучага з раўнавагі. Нахіліўшыся да мікрафону, ён гучна і разборліва прамовіў, робячы паўзу пасля кожнай фразы:

«Ідзі ў ж***пу. Чуеш мяне? Падонак… Падла… Я табе гэта асабіста кажу … Па-першае, забаніць, каб я смуроду гэтага тут больш не чуў.. як ты смееш, скаціна, тэлефанаваць у эфір і праслаўляць чалавека, дзякуючы якому Украіна ледзь не загінула? Лайно».

Пасля гэтага тэксту Мацвей Ганапольскі спакойным голасам прапанаваў працягнуць эфір.