На мінскім участку, дзе камісіяй кіруе мультымільянер Тапузідзіс, 20% «супраць усіх»

11.10.2015 / 21:57

Мінск, Сухарава. Сталічная школа №199.

Выбарчую камісію тут узначальвае асабіста мультымільянер Павел Тапузідзіс, чарговы раз вылучаны на гэты ўчастак «ад працоўнага калектыва бухгалтэрыі «Тытунь-Інвест».

За падлікам галасоў тут сачыў карэспандэнт «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч. 

І вось агучаныя вынікі.

Лукашэнка 65%, Караткевіч 5,5%, Гайдукевіч і Улаховіч па 4%. Супраць усіх — 20%.

Па беларускіх мерках, гэта сапраўдная перамога кандыдата «супраць усіх».

Бачныя былі толькі задніцы лічыльнікаў, праверыць абвешчаныя лічбы немагчыма.

Ягор Марціновіч