Крыварукі Арджанікідзэ за плотам: гісторыя самага дзіўнага мінскага помніка ФОТАФАКТ 

З-за завадскога плота па вуліцы Якуба Коласа мінакам заўважная верхняя частка былога бальшавісцкага правадыра — Рыгора Арджанікідзэ. Помнік усталявалі яшчэ ў пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя.

06.10.2015 / 19:59

Помнік урачыста адкрывалі ў 1962 годзе на тэрыторыі Мінскага вытворчага аб'яднання вылічальнай тэхнікі. Тады тэрыторыя завода была нашмат большай. Аўтарам помніка стаў завадскі мастак Дзегцяроў, які вырабіў, наколькі змог, копію з арыгінальнай скульптуры, зробленай у 1937 годзе. Але пільныя гледачы могуць пабачыць хібы мясцовага скульптара — правая рука непрапарцыйна вялікая, а пальцы на руцэ дзіўна растапыраныя. Гэты недахоп не засмучаў працоўных завода, якія праводзілі тут мітынгі і ўзнагароджванні перадавікоў вытворчасці. 

З часам завадская тэрыторыя была здадзеная ў арэнду гандлёваму прадпрыемству «Алімп», і тэрыторыю ля помніка падзяліў плот. Цяпер побач з бальшавісцкім правадыром паркоўка казіно. 

Фота Сяргея Гудзіліна