Прэміі V Кангрэса даследчыкаў Беларусі атрымалі Скеп’ян, Хаўстовіч і Бальмасэда
03.10.2015 / 20:40
Кніга Настассі Скеп'ян «Князі Слуцкія» прызнаная найлепшай гістарычнай працай года.
Кангрэс даследчыкаў Беларусі — гэта форум, дзе можна ўжывую пагаварыць з амерыканскімі прафесарамі Бальмасэдай і Вулгайзерам, філосафам Бабковым, найлепшымі знаўцамі беларускай мовы Саўкам і Раманоўскім. Паслухаць даклад грандыёзнага кніжніка Ігара Клімава. Увечары выпіць піва на Лайсвес-алеі з палітолагам Рыгорам Астапенем і эканамістам Глебам Шымановічам. Пабачыць мыш перакладчыцы Малгажаты Бухалік — яна, мыш, таксама наведала Кангрэс.
Гэта такі інтэлектуальны кацёл, якія рэдка сустрэнеш.
Бачацца ў Коўне людзі з розных краін. Сёлета было 11 секцый: ад палітычных навук да гісторыі. А выступоўцы былі з 19 краін, у тым ліку такіх далёкіх, як Турцыя і Казахстан. Найбольш прадстаўнічымі былі дэлегацыі Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны. Адносна мала было ўдзельнікаў з Нямеччыны і ЗША – арганізатары не маюць магчымасці аплачваць білеты, гэта ўплывае на наведванасць. Тым не менш, на V Кангрэс сёлета запісалася 450 удзельніка і 80 гасцей.
Кульмінацыяй Кангрэса заўжды ёсць цырымонія ўручэння прэмій за найлепшыя публікацыі апошніх двух гадоў.
Летась лаўрэатамі былі Алесь Белы з кнігай «Імагалогія Белай Русі» і Уладзімір Лобач, «Міф. Прастора. Чалавек».
Хто ўганараваны сёлета? Гэта стала вядома ўвечары 3 кастрычніка. Цырымонія прайшла ў Палацы BLC Коўна. Яе вялі філосаф Валер Булгакаў і тэолаг Ірына Дубянецкая.
Прэмію за найлепшую гістарычную кнігу атрымала Настасся Скеп’ян з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за кнігу «Князі Слуцкія». З яе сенсацыйным адкрыццём, што праваслаўная святая Сафія Слуцкая была каталічкай, «Наша Ніва» ўжо знаёміла.
Прэмію імя Зоры Кіпель за найлепшую кнігу ў галіне гуманітарных навук атрымаў прафесар раней БДУ, а цяпер Варшаўскага ўніверсітэта Мікола Хаўстовіч за кнігу «Літаратура Беларусі XVIII—XIX стагоддзяў».
Асобна былі ўганараваныя аўтары найлепшых артыкулаў.
У галіне гісторыі гэта гродзенскі гісторык Сяргей Токць за артыкул «Нараджальнасць і смяротнасць у традыцыйнай сялянскай супольнасці Беларусі ХІХ — пачатку ХХ ст. (па матэрыялах Глыбоцкага прыхода)».
У галіне гуманітарных навук гэта крытык Маргарыта Аляшкевіч з артыкулам «Стратэгіі поспеху ў беларускай літаратурнай крытыцы».
У галіне сацыяльна-палітычных навук гэта Аляксей Ластоўскі і Надзея Яфімава з выдатным артыкулам «Вытокі нацыянальнай дзяржаўнасці ў беларускай гістарычнай памяці».
Маргарыта Бальмасэда (Margarita Balmaceda) — найлепшы даследчык энергетычнага рынку Усходняй Еўропы.
Нарэшце, прэмію за найлепшую замежную кнігу атрымала гарвардская прафесарка Маргарыта Бальмасэда за кнігу Living the High Life in Minsk. Russian Energy Rents, Domestic Populism and Belarus’ Impending Crisis.
Вось спісы кніг і публікацый, што трапілі ў шорт-лісты прэміі.
Гісторыя
Манаграфіі
Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч. Рада БНР (1970-1982). Мінск: Кнігазбор, 2014.
Святлана Куль-Сяльверстава. Беларускі час. Летазлічэнне ў Беларусі са старажытнасці да сучаснасці. Гродна: ЮрСаПрынт, 2014.
Максім Макараў. Месцкія ўлады Полацка (1580—1772 гг.): арганізацыя, персанальны склад. Смаленск: Інбелкульт, 2014.
Андрэй Мацук. Полацкае ваяводства ў XVIII ст.: ваявода, шляхецкая эліта, соймікі. Мінск: Беларуская навука, 2014.
Анастасія Скеп’ян. Князі Слуцкія. Мінск: Беларусь, 2013.
Леанід Смілавіцкі. Jewish Life in Belarus. The Final Deсade of the Stalin Regime (1944-53). Budapest — New York: Central European University Press, 2014.
Сяргей Стрэнкоўскі. ГарадскоесамакіраванненатэрыторыіБеларусі (канец XIV - XVIII ст.): [у 2 ч.]. Мінcк: Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі», 2013.
Артыкулы
Дзмітрый Віцько. Баявыя дзеянні 1701 года і пачатак супрацоўніцтва Сапегаў са Швецыяй // ARCHE. 2014. № 6. С. 71-107.
Алег Ліцкевіч. Гародня і Гарадзенскі рэгіён у другой палове ХІІІ — XIV стст. Сухапутныя і водныя камунікацыі, населеныя пункты, этнаканфесійны склад і міграцыі насельніцтва // ARCHE. 2014. № 11. С. 8-60.
Аляксандр Пагарэлы. «За новы тып беларуса»: часопіс «25 сакавіка» (1936—1939 гг.) на фоне эпохі// ARCHE. 2014. № 7-8. С. 120—194.
Анатоль Сцебурака. Беларусь у французскай мемуарыстыцы часоў вайны 1812 г.: на падставе калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі // ARCHE. 2014. № 1-2. С. 37-72;
Сяргей Токць. Нараджальнасць і смяротнасць у традыцыйнай сялянскай супольнасці Беларусі ХІХ — пачатку ХХ ст. (па матэрыялах Глыбоцкага прыхода) // Беларускі гістарычны часопіс. 2014, № 11. С. 14—22.
Гуманітарныя навукі
Манаграфіі
Валер Евароўскі. Нацыянальная філасофія Беларусі. Тэорыя, архелогія, гісторыя, генеалогія, школа. Мінск: Беларуская навука, 2014.
Барыс Крэпак. Вяртанне імёнаў. У 2 кнігах. Мінск: Мастацкая літаратура. Кн. 1. 2013. Кн. 2. 2014.
Мікола Хаўстовіч. Даследаванні і матэрыялы: літаратура Беларусі XVIII-XIX стагоддзяў. Варшава: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego, 2014.
Артыкулы
Маргарыта Аляшкевіч. Стратэгіі поспеху ў беларускай літаратурнай крытыцы // Studia Białorutenistyczne. 2013. T. 7. С. 177-195.
Жанна Некрашэвіч-Кароткая. Latin Epic Poetry and its Evolution as a Factor of Cultural Identity in Central and Eastern Europe in the Sixteenth and Seventeenth Centuries // Latinitas in the Polish Crown and the Grand Duchy of Lithuania. Its Impact on the Development of Identities. Edited by Giovanna Siedina. – Firenze: University Press, 2014. С. 21–38. (Biblioteca di Studi Slavistici 25).
Іван Новік. Апалагетыка, пошукі саюзнікаў і барацьба за артадоксію ў 1920-я гады. Роля беларускіх савецкіх філосафаў у паўставанні канону савецкага марксізму // Палітычная сфера. 2013. №21. С. 29-54.
Генадзь Сівохін. Сучасная этнаграфічная супольнасць Беларусі: кейс Інвентару нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Метадалагічны аспект // Топос. Философско-культурологический журнал. №2, 2013. С. 92-114.
Вольга Шпарага. Версии сообщества: от идентичности к бытию-вместе // Топос. Философско-культурологический журнал. №2, 2013. С. 30-41.
Сацыяльна-палітычныя навукі
Артыкулы
Настасся Астапава. «Вот народ, без батьки уже и картошку перебрать не могут»: белорусские политические и этнические анекдоты. Антропологический форум. 2014. №1. С. 252 — 294.
Таццяна Кулакевіч. Twenty Years in the Making: Understanding the Difficulty for Change in Belarus // East European Politics and Societies and Cultures. 2014. 28 (4). С. 887-901.
Аляксей Ластоўскі, Надзея Яфімава. Вытокі нацыянальнай дзяржаўнасці ў беларускай гістарычнай памяці // ARCHE. 2013. №2. С. 411—448.
Настасся Матчанка. Падмена грамадзянскай супольнасці ў Беларусі: недзяржаўныя арганізацыі, арганізаваныя дзяржавай // The Journal of Belarusian Studies. 2014. С. 76-105.
Разалія Смірнова. Ценностные основания профессионального выбора молодых специалистов агросферы Беларуси // Социологический альманах. 2014. Вып. 5. С. 384-392.
Найлепшая навуковая публікацыя на беларускую тэматыку для замежных даследчыкаў у галіне сацыяльных і гуманітарных навук
У адрозненне ад Прэміі за лепшую навуковую публікацыю, якая надаецца з 2013 года, гэта Прэмія заснавана для вызначэння тых прац, якія створаны аўтарамі, што не маюць беларускага паходжання, не жылі і не працавалі ў Беларусі. Яе мэта – адзначыць тыя замежныя працы, якія зрабілі істотны ўнёсак у развіццё веды пра Беларусь у свеце.
Balmaceda, Margarita. Living the High Life in Minsk. Russian Energy Rents, Domestic Populism and Belarus’ Impending Crisis. Central European University Press, 2014. 234 pages.
Bemporad, Elissa. Becoming Soviet Jews: The Bolshevik Experiment in Minsk. Indiana University Press, 2013. 292 pages.
Beorn, Waitman Wade. Marching into Darkness. The Wehrmacht and the Holocaust in Belarus. Harvard University Press, 2014. 336 pages.
Kaganovitch, Albert. The Long Life and Swift Death of Jewish Rechitsa: A Community In Belarus 1625—2000. Madison: University of Wisconsin Press, 2013. 416 pages.
Pospieszna, Paulina. Democracy Assistance from the Third Wave. Polish Engagement in Belarus and Ukraine. University of Pittsburgh Press, 2014. 280 pages.
Pranevičiutė-Neliupšienė, Jovita (ed.). Belarusian Regime Longevity: Happily Ever After. Vilnius University Publishing, 2014. 320 pages.
Rudling, Per Anders. The Rise and Fall of Belarusian Nationalism, 1906—1931. University of Pittsburgh Press, 2014. 448 pages.
Бон, Томас. Минский феномен. Городское планирование и урбанизация в Советском Союзе после Второй мировой войны. Москва: РОССПЭН, 2013. 414 с.