«Дэбілы, б***» — расійскі міністр Лаўроў вылаяўся на сустрэчы з калегам з Саудаўскай Аравіі ВІДЭА
13.08.2015 / 07:53
Міністр замежных спраў Расіі быў нечым надзвычай заклапочаны у часе прэс-канферэнцыі з міністрам замежных спраў Саудаўскай Аравіі Адэлем аль-Джубейрам у Маскве ўчора, 11 жніўня. Пакуль перакладчык перакладаў, міністр цёр лоб, а з языка ў яго сарвалася «Дэбілы, б..». Глядзіце на відэа.
Расійска-саудаўскія перамовы ў Маскве былі прысвечаныя лёсу Сірыі і Башара Асада. Рыяд настойвае на тым, што Асаду няма месца ў будучай Сірыі. Масква хоча, каб Асад стаў удзельнікам вялікай кааліцыі супраць «Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта».
Падзенне цэнаў на нафту моцна ўдарыла па рэсурсах Расіі і яе кліентаў. Гэтак, сілы, верныя Асаду, адступілі з усіх стратэгічна менш важных раёнаў Сірыі, і цяпер пад іх кантролем застаецца менш за 30% тэрыторыі краіны.
Як лічыцца, менавіта Саудаўская Аравія з яе таннай здабычай і вялізнымі золатавалютнымі рэзервамі трымае ключы ад цэнаў на нафту.
Цяжка сказаць, каму была адрасавана лаянка міністра: саудаўскім шэйхам ці калегам па расійскай дыпламатыі.