У антыкварнай краме Пецярбурга прадаецца пейзаж Бялыніцкага-Бірулі

07.08.2015 / 20:48

Пейзаж «Хатка ля возера» выстаўлены на продаж за 840 тысяч расійскіх рублёў, паведамляе санкт-пецярбургскі беларус Мікола Нікалаеў. Гэта каля 14 тысяч даляраў у пераліку.

Ён прадаецца ў звычайнай антыкварнай краме на Неўскім праспекце.

Бялыніцкі-Біруля — класік беларускага мастацтва. Ягоныя работы захоўваюцца ў музеях, у тым ліку і Нацыянальным мастацкім у Мінску.

Сяргей Гезгала