ЕС выключыў Пяткевіч і Мальцава са спісу неўязных
03.08.2015 / 13:33
Рада ЕС рашэннем ад 31 ліпеня зняла санкцыі з 24 беларускіх чыноўнікаў.
Як паведамляецца ў Афіцыйным часопісе Еўрасаюза, з санкцыйных спісу выключаныя наступныя грамадзяне (пасады ўказаны на момант уключэння ў пералік):
Генадзь Нявыглас (кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта);
Наталля Пяткевіч (першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта);
Анатоль Рубінаў (намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта па пытаннях СМІ і ідэалогіі);
Яўген Полудзень (намеснік міністра ўнутраных спраў);
Леанід Мальцаў (дзяржсакратар Савета бяспекі);
Аляксей Васільеў (кіраўнік Мінскай рэгіянальнай выбарчай камісіі);
Юрый Пракопаў (журналіст «Першага тэлеканала»);
Уладзімір Палуян (міністр па падатках і зборах);
Міхаіл Батура (рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі);
Генадзь Падгайскі (дырэктар Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа);
Сяргей Абламейка (рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта);
Тамара Алпеева (рэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута).
Санкцыі знятыя таксама з суддзяў:
Андрэя Бараноўскага, Алены Ананіч, Вольгі Гусаковай, Мікалая Балаўнёва, Алены Чарняк, Жанны Дубінінай (Роўда), Наталлі Кузняцовай, Алены Лапцевай, Наталлі Меркуль, Лідзіі Целіцы, Наталлі Варэнік, Валянціны Зянькевіч.
У першапачатковы санкцыйны спіс ЕС уваходзілі чатыры чыноўнікі, якія, на думку ЕС, датычныя да знікнення ў Беларусі палітыкаў у 1999—2000 гадах: Уладзімір Навумаў (былы міністр унутраных спраў), Віктар Шэйман (былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта), Юрый Сівакоў (у перыяд знікнення палітыкаў займаў пасаду кіраўніка МУС) і Дзмітрый Паўлічэнка (камандзір брыгады спецназа ўнутраных войскаў МУС).
Спіс не раз папаўняўся. Увосень 2008 г. дзеянне санкцый было прыпынена ў дачыненні да Лукашэнкі і яшчэ 35 чыноўнікаў. Пасля жорсткага разгону дэманстрацыі ў Мінску на апошніх прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня 2010 года і наступных рэпрэсій у дачыненні да апазіцыі ЕС аднавіў дзеянне санкцый у дачыненні да Беларусі.