Дзень ПДВ у Мінску: спецназ блакуе фантаны ад дэсантнікаў ФОТЫ

Дзень паветрана-дэсантных войскаў, які святкуюць 2 жніўня, у Мінску праходзіць пры павышаных мерах бяспекі. Спецназ дзяжурыць ля ўсіх фантанаў у цэнтры беларускай сталіцы.

02.08.2015 / 17:31

Невялікія групкі былых вайскоўцаў-дэсантнікаў прагульваюцца па набярэжнай Свіслачы. Нехта заходзіць на Востраў слёз, каб ускласці кветкі загінулым у Афганістане.

А спецназ дзяжурыць на мосце праз Свіслач і не дазваляе праносіць алкаголь. Фантаны таксама пад аховай супрацоўнікаў міліцыі.

Чытайце таксама:

«Вар’яцтва з фантанамі прыйшло да нас з Расіі»: гутарка з дэсантнікам, які служыў у 94-м

Ля каменяў з назвамі афганскіх гарадоў пакідаюць кветкі.

Дэсантнік ускладае кветкі на Востраве слез.

Смпецназ дзяжурыць на мосце праз Свіслач.

Былыя вайскоўцы-дэсантнікі маршыруюць ля Траецкага прадмесця.

Спецназ не пускае дэсантнікаў купацца ў фантане ля Палаца спорту.

Дзяўчына дэсантніка.

Фота Сяргея Гудзіліна