У Пінскім раёне байкер разбіўся на матацыкле, які толькі што прадаў

25.05.2015 / 10:07

31-гадовы мужчына ехаў па вуліцы Лунінецкай ў вёсцы Пінкавічы.

Падчас руху ён не даў рады кіраванню, урэзаўся ў бардзюр і перакуліўся, паведамілі ў ДАІ рэгіёна. Матацыкл некалькі разоў перакуліўся. Пацярпелага павезлі ў рэанімацыю. Нягледзячы на ўсе намаганні медыкаў, праз паўгадзіны пасля аварыі мужчына памёр.

Як высветлілася, матацыкл раней належаў загінуламу. Па словах відавочцаў, у дзень аварыі ён прадаў байк і вырашыў напрыканцы на ім пракаціцца. Правоў катэгорыі «А» мужчына не меў.

auto.tut.by