Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 44. Уладзімір Зіноўскі
05.04.2015 / 18:47
44 (–). Уладзімір Зіноўскі
Міністр эканомікі.
Гэта той выпадак, калі чалавек цалкам быў на сваім месцы. Уладзімір Зіноўскі прысвяціў сваё жыццё статыстыцы. Белстат неаднаразова змяняў форму: камітэт, пасля міністэрства, зноў камітэт… І толькі Зіноўскі заставаўся ў крэсле кіраўніка.
Да яго адміністратарскіх навыкаў няма пытанняў. Але апрацоўваць лічбы і будаваць эканоміку — розныя рэчы. Ці чыноўнік дасць рады новай задачы?
Цытата
«Рэфінансаваць валютныя даўгі надзвычай цяжка, таму ў бюджэтнай палітыцы мы прапануем разліваць на ўласныя сілы»
люты 2015
Аб’ектыўка
Нар. у 1955 у Ялізаве Асіповіцкага раёна. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (1978) і Акадэмію кіравання (1993). Працаваў у Цэнтральным статыстычным упраўленні БССР (1981—1986), статыстычным упраўленні Мінскай вобласці (1986—1989), апараце Савета міністраў (1989—1992). Першы намеснік міністра статыстыкі і аналізу (1992—1998), міністр статыстыкі і аналізу, старшыня Белстата (1998—2014). Міністр эканомікі (з 2014).
* * *