Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 37. Міхаіл Русы
05.04.2015 / 18:45
37 (–). Міхаіл Русы
Віцэ-прэм’ер.
Міхаіл Русы ўпершыню з'явіўся ва ўрадзе яшчэ ў 1994-м. Яго перакідвалі з пасады на пасаду, было і ганебнае звальненне за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі.
Ніякіх рэформаў віцэ-прэм’ер не прапануе, проста робіць сваю работу. Паколькі летась ураджай быў добры, то і Русы ў бяспецы. А паколькі сельская гаспадарка — важная галіна эканомікі, то і ўплыў мае.
Цытата
«Беларускі селянін мае прасторны дом, замежны легкавік і трактар, а таксама адпачывае з сям’ёй на моры».
Лістапад 2012.
Аб’ектыўка
Нар. у 1954 у вёсцы Вароніна Жыткавіцкага раёна. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1977), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1989). Працаваў у калгасе імя Леніна Жыткавіцкага раёна (1977—1983). Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Кармянскага райвыканкама (1983—1985). На партыйнай службе ў Карме і Стоўбцах (1985—1991). Старшыня Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванні (1991—1994). Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (1994—2001), міністр сельскай гаспадаркі і харчавання (2001-2003 і 2010—2012). Кіраўнік аддзялення пасольства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу (2003—2004). Дэпутат палаты прадстаўнікоў (2004—2012). Віцэ-прэм’ер (з 2012). Жанаты. Мае дзвюх дачок.
* * *
Чытайце таксама:
Гісторыя жыцця Міхаіла Русага, міністра, які пераседзеў усіх прэм’ераў
* * *