Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 33. Аляксандр Якабсон

05.04.2015 / 18:45

33 (12). Аляксандр Якабсон

Памочнік прэзідэнта, галоўны інспектар па Мінску

 

Летась у Якабсона памерла жонка, амаль адразу пасля гэтага галоўнага кантралёра краіны перавялі на больш сціплую пасаду. За доўгія гады на кіраўнічых пасадах Якабсон абзавёўся не толькі досведам, але і карыснымі знаёмствамі.

Якабсон — карэнны гараджанін. У час працы старшынёй Гомельскага аблвыканкама ён прызнаваўся, што не заўсёды разумеў спецыфіку працы на вёсцы. Якабсона лічаць добрым выканаўцам, але не генератарам ідэяў.

Сын чыноўніка працуе намеснікам дырэктара «Беларуснафта-Нафтахімпраект», раней ён узначальваў Мінскае абласное аддзяленне кампаніі.

 

Цытата

«Ідэалагічная праца ў краіне пастаўлена дастаткова роўна, сістэмна, пераканаўча».

Верасень 2014.

 

Аб’ектыўка

Нар. у 1951 у Гомелі. Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання. Служыў у войску. Ад 1975 працаваў у «Гомельпрамбудзе» — ад майстра да галоўнага інжынера. У 1986—1996 — старшыня Светлагорскага гарвыканкама. Дэпутат Вярхоўнага Савета (1990—1996), палаты прадстаўнікоў (1996—2000). Старшыня Гомельскага аблвыканкама ў 2001—2010. Старшыня Камітэта дзяржкантролю (2010–2014), з 2014 — памочніка прэзідэнта, галоўны інспектар па Мінску.

* * *

Чытайце таксама:

Пяць фактаў Аляксандра Якабсона

* * *

28. Усевалад Янчэўскі
29. Аляксандр Мяжуеў
30. Андрэй Уцюрын
31. Андрэй Шорац
32. Генадзь Давыдзька
33. Аляксандр Якабсон
34. Леанід Мальцаў
35. Сяргей Гурулёў
36. Аляксандр Машэнскі
37. Міхаіл Русы
38. Уладзімір Амарын