Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 30. Андрэй Уцюрын
05.04.2015 / 18:44
30 (8). Андрэй Уцюрын
Намеснік дзяржсакратара Рады бяспекі.
Уцюрыну 44 гады, для сённяшняй палітычнай эліты ён увогуле маладзён. Тым не менш, ажно 7 гадоў ён узначальваў Службу бяспекі прэзідэнта. Відавочна, што на сённяшняй пасадзе Уцюрын набіраецца патрэбнага для сябе досведу, каб у будучыні ўзначаліць КДБ, МУС, ААЦ ці іншае сілавое ведамства. У кар’ерных перспектывах гэтага чалавека сумнявацца не даводзіцца. Ён належыць да катэгорыі дзяцей савецкіх вайскоўцаў, якія ў сістэме Аляксандра Лукашэнкі займаюць многія ключавыя пазіцыі.
Уцюрын хоць і народжаны ў Расіі, але гадаваўся ў Беларусі, дзе ягоны бацька доўгі час узначальваў элітную вайсковую частку 3214.
Цытата
«Патрэбна ўзяць пад крыло фанацкі рух і пераарыентаваць яго ў пазітыўнае рэчышча».
Люты 2015.
Аб’ектыўка
Нар. у 1971 у Пензе. У 1992 скончыў Саратаўскае вышэйшае вайсковае каманднае вучылішча МУС Расіі, а ў 2002 — Акадэмію МУС Беларусі. Ад 1995 — у службе аховы Лукашэнкі. Узнагароджаны ордэнамі «За бездакорную службу» і «За службу Радзіме». Кіраўнік Службы аховы ад 2007 года. Ад 2014 — намеснік дзяржсакратара Рады бяспекі.
* * *
Чытайце таксама:
Пяць фактаў пра Андрэя Уцюрына, які 7 гадоў кіраваў службай аховы Лукашэнкі
* * *