Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 17. Аляксандр Радзькоў
05.04.2015 / 18:38
17(46). Аляксандр Радзькоў
Памочнік прэзідэнта.
Фармальна Радзькова панізілі, калі перавялі з першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта ў ранг памочніка. Але фактычна Радзькоў атрымаў
неабмежаваны доступ да кіраўніка краіны. Цяпер менавіта ў абавязкі Радзькова ўваходзіць азнаямленне Лукашэнкі са свежымі навінамі, падрыхтоўка сустрэч і тэлефонных размоваў, нават адчыніць дзверцы аўтамабіля падчас паездкі за мяжу ці ў рэгіёны.
Радзькоў — чалавек надзейны. Таму яго і не баяцца ставіць кіраўніком «Белай Русі». Як міністр і ідэолаг, Радзькоў запомніўся тым, што пры ім зачынілі Коласаўскі ліцэй, перавялі выкладанне гісторыі на рускую мову. А таксама за
подпісам гэтага чалавека ішлі фармуляры аб «недапушчэнні прымусовай беларусізацыі ў Брэсцкай вобласці».
Цытата
«Калі няма кансалідацыі, няма адзінага нацыянальнага лідара, то, як паказвае сітуацыя ў суседняй краіне, можа быць вайна».
З’езд «Белай Русі», лістапад 2014.
Аб’ектыўка
Нар. у 1951 у вёсцы Вотня (Быхаўскі раён). Доктар педагагічных навук. Рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (2001—2003). Міністр адукацыі (2003—2010), ад 2010 — першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Ад 2014 — памочнік прэзідэнта. Узначальвае «Белую Русь». Быў кіраўніком ініцыятыўнай групы Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах—2010.
* * *