Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 14. Мікалай Снапкоў

05.04.2015 / 18:37

14 (37). Мікалай Снапкоў

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

 

Снапкова традыцыйна лічыць прыхільнікам рынкавай эканомікі. На пасадзе міністра эканомікі яму дазвалялася генераваць новыя ідэі, а вось паўнамоцтваў на іх рэалізацыю бракавала. Цяпер чыноўнік вярнуўся ў кіраўніцтва Адміністрацыі прэзідэнта.

З кожным годам Снапкоў пачуваецца ўсё больш упэўнена. Ён можа належным чынам прэзентаваць краіну на міжнародным узроўні, гатовы і да кантактаў з незалежнымі экспертамі.

Адзін з самых маладых міністраў Беларусі прыйшоў на высокую пасаду фактычна ніадкуль, і гэта галоўная загадка ў ягонай біяграфіі. Некаторыя казалі, што гэта фаварыт Барыса Батуры, іншыя шукалі сваяцкія ці сяброўскія сувязі між жонкай Снапкова і нявесткамі Аляксандра Лукашэнкі. Аднак пра сям’ю эканаміста дагэтуль нічога невядома, толькі сам Снапкоў прызнаваўся, што ягоная маці жыве ў Літве. Дый самога чыноўніка бачылі на закупах у «Акропалісе».

 

Цытата

«Ні я, ні каманда Мінэканомікі не з’яўляемся рэфарматарамі. Мы прагматыкі».

Снежань 2014, да змены месца працы.

 

Аб’ектыўка

Нар. у 1969 у Магілёве. Закончыў Беларускую сельгасакадэмію (1991), Акадэмію кіравання (2001). Працаваў эканамістам, старшым эканамістам, бухгалтарам у калгасах Магілёўшчыны і Гродзеншчыны, у сістэме «Белаграпрамбанка». Намеснік старшыні Горацкага райвыканкама (1996—2000), начальнік фінансавага ўпраўлення, а пасля намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама (2000—2009). Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (у 2009 і з 2014). Міністр эканомікі (2009—2014).

* * *

9. Уладзімір Сямашка
10. Віктар Шэйман
11. Юрый Чыж
12. Міхаіл Мясніковіч
13. Валянцін Шаеў
14. Мікалай Снапкоў
15. Леанід Анфімаў
16. Віктар Шынкевіч
17. Аляксандр Радзькоў
18. Аляксандр Канюк
19. Аляксандр Шакуцін