Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 10. Віктар Шэйман

05.04.2015 / 18:31

10 (10). Віктар Шэйман

Кіраўнік справаў прэзідэнта.

 

Быў нейкі перыяд, калі здавалася, што Шэймана ўжо не вернуць у палітычную эліту краіны. Выбух 2008 года быў зручнай нагодай, каб пазбавіцца ад «тыгра», як многія за вочы называюць Шэймана. Але прайшло ўсяго пару месяцаў, як ягоныя досвед і хітрасць зноў сталі запатрабаванымі на самым версе.

Сёння Шэйман не выглядае такім усёмагутным, як гадоў дзесяць таму, але яго «злавесная цень» па-ранейшаму прысутнічае на нарадах сілавікоў і вайсковых парадах. Сёння Шэйман, здаецца, ужо канчаткова разгроб «аўгіевы стайні» Кіраўніцтва справаў прэзідэнта. Яму хапае часу нават на лацінаамерыканскія турнэ, а гэта значыць, што перад ім могуць паставіць новыя задачы.

 

Цытата

«Уга Чавес быў адным з найвялікшых дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, сапраўдным лідарам нацыі з уласцівымі яму высокай эрудыцыяй, дзівоснай харызмай, жыццярадаснасцю».

Пасля смерці прэзідэнта Венесуэлы.

 

Аб’ектыўка

Нар. у 1958 у вёсцы Салтанішкі (Воранаўскі раён). Служыў у Савецкай Арміі, у тым ліку ў Афганістане. Дэпутат Вярхоўнага Савета ад Брэсцкай вобласці (1990—1995), дзяржаўны сакратар Рады бяспекі (1994—2000 і 2006—2008), генеральны пракурор (2000—2004), кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта (2004—2006). Узначальваў перадвыбарны штаб Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах. Быў памочнікам па асаблівых даручэннях. Ад студзеня 2013 — кіраўнік справаў прэзідэнта.

* * *

Чытайце таксама:

Пяць фактаў пра Віктара Шэймана

* * *

5. Андрэй Кабякоў
6. Уладзімір Макей
7. Ігар Шуневіч
8. Павел Калаўр
9. Уладзімір Сямашка
10. Віктар Шэйман
11. Юрый Чыж
12. Міхаіл Мясніковіч
13. Валянцін Шаеў
14. Мікалай Снапкоў
15. Леанід Анфімаў