Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 7. Ігар Шуневіч
05.04.2015 / 18:29
7 (13). Ігар Шуневіч
Міністр унутраных справаў.
Ёсць меркаванне, што сціснутыя вусны гавораць пра закрытасць чалавека і некаторыя іншыя рысы. Шуневіч не самы кідкі з лукашэнкаўскіх міністраў. Мабыць, немалаважна ў гэтым «кадэбэшнае» мінулае міністра. Але ўплыў яго відавочна рос.
За апошні год міліцэйскі начальнік прасунуў вельмі жорсткае новае заканадаўства для наркагандляроў і наркаманаў. Шуневіч быў сярод тых, хто распрацоўваў закон аб «дармаедстве».
Разам з тым, міліцыя застаецца рэпрэсіўным органам, маючы вялізную людскую сілу. Сам міністр адмаўляе наяўнасць у Беларусі прэвентыўных затрыманняў і палітвязняў. Але ж хто яму паверыць?
Цытата
«Патрабаванні закона выконвалі, выконваем і будзем выконваць».
Пасля канфіскацыі ўкраінскіх сцягаў на «Мінск-Арэне».
Аб’ектыўка
Нар. у 1967 ва Украіне (Луганская вобласць). У 1992 скончыў Акадэмію міліцыі МУС Беларусі, служыў у міліцыі. Працаваў у КДБ (2007–2012). У студзені 2012 прызначаны першым намеснікам міністра ўнутраных справаў, у маі таго ж года — міністрам.
* * *
Чытайце таксама:
Пяць фактаў пра міністра Шуневіча
* * *