Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 5. Андрэй Кабякоў

05.04.2015 / 18:29

5 (5). Андрэй Кабякоў

Прэм’ер-міністр.

 

Падчас леташніх дыскусій, якія датычыліся эканамічнага развіцця краіны, Кабякоў, тагачасны кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, трымаўся нейтралітэту. Ён падтрымліваў урадоўцаў, якія патрабавалі танных крэдытаў, але і не пярэчыў памочніку Лукашэнкі Кірылу Рудаму, які заклікаў да лібералізацыі.

У выніку Кабякоў застаўся ў белым. Менавіта яго Лукашэнка прэзентаваў як «новы твар» на пасадзе прэм’ер-міністра.

Галоўная перавага фармальна другой асобы краіны — месца нараджэння. Кабякоў паходзіць з Масквы, а значыцца, нават тэарэтычна не можа пайсці ў прэзідэнты.

 

Цытата

«Расія — не проста краіна, гэта — Радзіма».

Снежань 2011

 

Аб’ектыўка

Нарадзіўся ў 1960 у Маскве. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут (1983), Наргас (1991). Працаваў на заводзе «Дыяпраектар» (1985–1995). Намеснік начальніка Службы дзяржкантролю (1995–1998). Старшыня КДК (1998–2000). Віцэ-прэм’ер (2000–2002, 2003–2008). Міністр эканомікі (2002–2003). Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (2008–2010). Пасол Беларусі ў Расіі (2011–2012). Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта (2012–2014), прэм’ер-міністр (ад 2014).

* * *

Чытайце таксама:

Пяць фактаў пра Андрэя Кабякова

* * *

1. Аляксандр Лукашэнка 
2. Валерый Вакульчык
3. Аляксандр Косінец
4. Віктар Лукашэнка
5. Андрэй Кабякоў
6. Уладзімір Макей
7. Ігар Шуневіч
8. Павел Калаўр
9. Уладзімір Сямашка
10. Віктар Шэйман