Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 4. Віктар Лукашэнка
05.04.2015 / 18:29
4 (2). Віктар Лукашэнка
Памочнік прэзідэнта ў пытаннях бяспекі.
Сёлета старэйшаму сыну Лукашэнкі спаўняецца 40 гадоў, і Віктар працягвае займаць ключавую, хоць і непублічную пасаду памочніка. На экранах тэлевізараў ён з’яўляецца толькі пры нарадах сілавікоў.
У арабскіх СМІ ягонае прозвішча стракаціць часцей, Віктар пастаянна наведвае ААЭ ці Катар — краіны, якія маюць агромныя рэзервавыя фонды і шукаюць, куды б іх інвеставаць.
Інтэрв’ю Віктара Лукашэнкі з’яўляюцца гады ў рады. Што ў галаве ў яго, журналістам невядома.
У памочніка прэзідэнта моцная і вялікая сям’я (чацвёра дзяцей), з якой ён заўжды з’яўляецца на публіцы перад Новым годам.
Цытата
«Дапамагаць табе там ніхто не будзе, бо ўсім цяжка».
У фільме аб спецпараздзяленні АСАМ.
Аб’ектыўка
Нар. у 1975 на Магілёўшчыне. Скончыў факультэт міжнародных адносінаў БДУ (1999). Служыў у спецпадраздзяленні памежных войскаў АСАМ, быў трэцім сакратаром, дарадцам у аддзеле Заходняй Еўропы у МЗС (2003—2005), працаваў начальнікам аддзела замежна-эканамічных сувязяў НДІ сродкаў аўтаматызацыі (2003—2005). Ад 2005 — памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы.
* * *
1. Аляксандр Лукашэнка |
2. Валерый Вакульчык |
3. Аляксандр Косінец |
4. Віктар Лукашэнка |
5. Андрэй Кабякоў |
6. Уладзімір Макей |
7. Ігар Шуневіч |
8. Павел Калаўр |
9. Уладзімір Сямашка |