Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 3. Аляксандр Косінец
05.04.2015 / 18:28
3 (30). Аляксандр Косінец
Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.
Мужна вытрымаўшы цяжкае выпрабаванне Віцебскам, Косінец вярнуўся ў сталіцу. Ды не абы-кім, а кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта. Тое, што працу старшынёй Віцебскага аблвыканкама ён разглядаў як часовую, можа сведчыць нават той факт, што Косінец не закідаў будаўніцтва катэджа ў Драздах.
Косінец ініцыятыўны і энергічны, справай гонару для яго было, каб у яго ў вобласці было лепш, чым у астатніх. З мінусаў называюць ягоную гарачнасць, рэзкасць. Але нашто заставацца гарачым, калі ты дасягнуў сваго піку?
Вышэй прызначаць яго ўжо няма куды.
Цытата
«Гэты чалавек — вялікі палітык і дзяржаўны дзеяч. Ён адыграў вялікую ролю ў развіцці беларускай дзяржаўнасці».
На адкрыцці помніка князю Альгерду ў Віцебску.
Аб’ектыўка
Нар. у 1959 у вёсцы Роскі Сялец на Аршаншчыне. Закончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1982), працаваў у ім да 1994. Кіраўнік РНПЦ «Інфекцыя і хірургія» (1995—1997), доктар медыцынскіх навук, рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (1997—2005), віцэ-прэм’ер (2005—2008), старшыня Віцебскага аблвыканкама (2008—2014). З 2014 — кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.
Чытайце таксама:
Ці ўпікне Лукашэнка Косінца за сына? Пяць фактаў пра новага кіраўніка Адміністрацыі
* * *
1. Аляксандр Лукашэнка |
2. Валерый Вакульчык |
3. Аляксандр Косінец |
4. Віктар Лукашэнка |
5. Андрэй Кабякоў |
6. Уладзімір Макей |
7. Ігар Шуневіч |
8. Павел Калаўр |