Пуцін узнагародзіў ордэнам «За заслугі перад Айчынай» чалавека, які падазраецца ў забойстве Літвіненкі
Праверка Андрэя Лугавога на дэтэктары хлусні не заслугоўвае даверу, заявіў эксперт на слуханнях у Лондане па справе аб забойстве былога супрацоўніка ФСБ Аляксандра Літвіненкі.
10.03.2015 / 08:00
У панядзелак пасяджэнне ў Высокім судзе было цалкам прысвечана вызначэнню абставінаў праходжання тэсту Лугавога на паліграфе — нягледзячы на тое, што ў любым выпадку англійскае правасуддзе не прызнае праверкі на дэтэктары хлусні ў якасці доказы.
У той жа дзень у Маскве было абвешчана, што Лугавой, падазраваны ў Брытаніі ў атручванні Літвіненкі радыеактыўным палоніем, атрымаў ад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ордэн «За заслугі перад Айчынай».
У паведамленні Крамля тлумачыцца, што Лугавой атрымаў узнагароду за сваю дзейнасць у якасці дэпутата Дзярждумы. Андрэй Лугавой, які стаў дэпутатам ад ЛДПР як раз пасля таго, як Брытанія запатрабавала ў Расіі яго экстрадыцыі, з'яўляецца сааўтарам законапраекта аб дасудовым блакаванні інтэрнэт-сайтаў.
На думку праваабаронцаў, гэты закон сур'ёзна абмежаваў свабоду слова ў Расіі.