У Маскве адбываецца мітынг КПРФ «Чырвоная вясна»: людзі прызнаюцца, што ім плацілі за ўдзел
01.03.2015 / 13:37
Расійскія камуністы падчас мітынгу, назва якога амаль супадае з акцыяй, якую сёння збіраліся ладзіць дэмакратычныя сілы РФ, патрабуюць адстаўкі «занадта ліберальнага» ўрада Мядзведзева. Яны вінавацяць урад у падзенні курсу рубля і скандуюць «Наша радзіма СССР!» Мітынг сабраў у Навапушкінскім скверы некалькі тысяч чалавек. Многія ўдзельнікі прызнаваліся карэспандэнту «Дождя», што ўдзельнічаюць за грошы.