Чалавек навучыўся кіраваць беспілотнікамі сілай думкі
Праект Brainflight дазваляе кіраваць авіятэхнікай, надзеўшы на галаву энцэфалаграфічны шлем.
27.02.2015 / 16:43
У Лісабоне прайшла прэзентацыя праекту Brainflight, на якой чалавек здолеў падняць і пасадзіць беспілотнік толькі сілай думкі, распавядае Daily Mail.
Відэа BBC:
Навучыцца такому спосабу кіравання можна хутка, гэта абсалютна бяспечна для здароўя, сцвярджаюць стваральнікі.
Энцэфалаграфічны шлем сочыць за актыўнасцю мозгу. Чалавеку дастаткова ўявіць рухі беспілотніка — шлем ператворыць сігналы мозгу ў каманды апарату.
Сістэма таксама прайшла паспяховыя выпрабаванні на сімулятары грамадзянскага самалёта Diamond DA42. Тэарэтычна, сапраўднымі самалётамі можна кіраваць без рук ужо сёння.