Міністр замежных спраў Аўстраліі дала інтэрв’ю смайлікамі
Джулія Бішап стала першай жанчынай на пасадзе галавы МЗС Аўстраліі. Магчыма, яна таксама ёсць першым палітыкам, хто даў інтэрв’ю праз эмодзі.
17.02.2015 / 14:31
Джулія Бішап дае інтэрв’ю. Фота: Lukas Coch, BuzzFeed / AAP Images
Партал Buzzfeed звярнуў увагу на твітар аўстралійскага палітыка яшчэ ў лістападзе 2014 года: Бішап актыўна выкарыстоўвала смайлікі-эмодзі, часам складаючы іх у цэлыя гісторыі. Партал дамовіўся на эксклюзіўнае інтэрв’ю
Гутарка Джуліі Бішап з карэспандэнтам Buzzfeed складалася з 14 пытанняў:
Вы аматар катоў ці сабак?
Ці маеце вы жывёлу-талісман?
Як бы вы апісалі прэм’ер-міністра Абата?
А што да міністра сувязі Малкальма Цёрнбула?
А прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін?
Як вы застаецеся такой актыўнай?
Ці маеце вы слабасць, «забаронены плод»?
Ці ёсць у вас адметны спосаб расслабіцца пасля доўгага дня ў ролі міністра замежных спраў?
Як бы вы апісалі стасункі Аўстраліі і ЗША?
Як сітуацыя між Аўстраліяй і Кітаем?
А як з Інданэзіяй? Апошнія пару год рознае кажуць…
Ці падтрымліваеце вы аднаполыя шлюбы?
Ці хочаце вы аднойчы стаць прэм’ер-міністрам?
Апошняе пытанне: без якога смайліка не можаце жыць?
Дзякуй, міз Бішап!