Cусветныя цэны на нафту зноў пачалі падаць

10.02.2015 / 09:56

Сусветныя цэны на нафту пачалі падаць на фоне прагнозу Міжнароднага энергетычнага агенцтва аб павелічэнні ўзроўню здабычы нафты ў ЗША. Пра гэта ў аўторак, 10 лютага, паведамляе Bloomberg.

На міжкантынентальнай ф'ючарсавай біржы ICE, па стане на 09:22 па маскоўскім часе, нафта гатунку Brent патаннела да 57,59 даляра за барэль. Цана нафты маркі WTI ўпала да адзнакі ў $52,09 за барэль.

Міжнароднае энергетычнае агенцтва спрагназавала павелічэнне ўзроўню здабычы нафты на радовішчах з цяжказдабывальнымі запасамі ў ЗША з леташняга ўзроўню ў 3,6 млн барэляў у суткі да 5,2 млн барэляў у суткі да канца дзесяцігоддзя.