У снежні Беларусь цішком пазычыла ў Кітая $225 мільёнаў

30.01.2015 / 17:32

Паводле інфармацыі Міністэрства фінансаў, па стане на 1 студзеня 2015 год вонкавы дзяржаўны доўг Беларусі дасягнуў $12,6 мільярда.

На працягу года Беларусь атрымала дзяржаўных пазыкаў на $5,2 мільярда, прычым за снежань сума павялічылася на $263 мільёны.

У снежні на $224 мільёны выраслі крэдытныя абавязкі перад Кітаем, астатняя сума набегла за кошт роста курса даляра.

Інфармацыя пра атрыманне крэдыту ад Кітая раней не агучвалася.

ЯМ