Гомельскі крымінальны аўтарытэт атрымаў сем гадоў за вымагальніцтва
10.12.2014 / 16:55
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 10 снежня абвясціў прыгавор па крымінальнай справе вядомага крымінальнага аўтарытэту Аляксандра Мядзведзева.
Ён прыгавораны да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, а два яго саўдзельнікі — 35-гадовы і 23-гадовы жыхары Гомеля — атрымалі па 5,5 года пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Прысуд пакуль не набыў моц.
44-гадоваму абвінавачванаму, больш вядомаму ў крымінальным асяроддзі як Медзведзяня, інкрымінуюцца злачынствы мінулых гадоў на падставе ч. 2 арт. 208 КК (вымагальніцтва, учыненае паўторна, або групай асоб па папярэдняй змове, або з прымяненнем насілля, не небяспечнага для жыцця ці здароўя пацярпелага).
Нефармальны статус злодзея ў законе Медзведзяня атрымаў 10 снежня 2012 года на зладзейскай сходцы ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, і неўзабаве быў затрыманы расійскімі паліцэйскімі за незаконнае захоўванне наркотыкаў. 16 мая 2013 года Харашэўскі раённы суд Масквы прызнаў Аляксандра Мядзведзева вінаватым у незаконным захоўванні без мэты збыту наркатычных сродкаў у буйным памеры. Беларуса за 15 грамаў гашышу прыгаварылі да пазбаўлення волі тэрмінам на 11 месяцаў. Пакаранне Мядзведзеў адбываў у адной з калоній Мурманскай вобласці. Выйсці на волю ён павінен быў 14 лютага гэтага года, аднак пасля заканчэння тэрміну ў калоніі яго сустрэлі прадстаўнікі беларускіх праваахоўных органаў.
Прысуд у Гомелі стаў для Мядзведзева яго адзінаццатай судзімасцю.