Пуцін правядзе вялікую прэс-канферэнцыю 18 снежня
25.11.2014 / 12:26
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правядзе штогадовую вялікую прэс-канферэнцыю 18 снежня ў 12:00 паводле маскоўскага часу. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Крамля.
Месца мерапрыемствы абвесцяць пазней. Заяўкі на акрэдытацыю журналістаў будуць прымацца да 5 снежня.