Меркель: Перамовы па Украіне ў Мілане не далі выніку
17.10.2014 / 14:21
EPA
Істотнага прарыву на перамовах з Расіяй па ўрэгуляванні канфлікту на Украіне не дасягнута.
Пра гэта заявіла ў Мілане канцлер ФРГ Ангела Меркель у ходзе саміту кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Форуму «Азія-Еўропа» (АСЕМ).
У сваю чаргу, кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэлу Барозу заявіў, што праведзеныя на саміце перамовы па ўрэгуляванні на Украіне былі «пазітыўнымі і паспяховымі».