На мяжы з Беларуссю выпаў першы снег

17.10.2014 / 10:25

У пятніцу раніцай у Латгаліі і Селіі (рэгіёны Латвіі, што мяжуюць з Беларуссю) выпаў першы снег. Пра гэта паведамляюць жыхары гэтых рэгіёнаў, размяшчаючы фота ў сацыяльных сетках.

Сіноптыкі сцвярджаюць, што першы снег прайшоў у нармальны для Латвіі час — у сярэдзіне кастрычніка.

У Беларусі ў мінулым годзе першы снег прайшоў 23 кастрычніка.