У Расіі групе Cannibal Corpse мясцовая пракуратура забараніла выконваць частку песень

08.10.2014 / 16:45

Пракуратура Чалябінскай вобласці вынесла папярэджанне арганізатарам канцэртаў метал-гурта Cannibal Corpse ў Расіі.

Як устаноўлена пракуратурай, у рэпертуары выступу ўтрымліваліся «тры творы, якія не маюць псіхолага-лінгвістычнага заключэння, што магло пацягнуць парушэнне заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмісцкай дзейнасці і заканадаўства, накіраванага на абарону дзяцей ад інфармацыі, што наносіць шкоду іх здароўю і развіццю».

Арганізатарцы канцэрту Наталлі Рускіх абвешчана перасцярога і ўказана на неабходнасць выключыць з прапанаванага да выканання рэпертуару гэтыя творы, а таксама не дапускаць з'яўлення на канцэрце асоб, маладзейшых за 18 гадоў.

Паводле дадзеных пракуратуры, тэматыка песень амерыканскай групы Cannibal Corpse звязаная са смерцю, гвалтам, вычварэннямі, носіць «сатанінскі і антыхрысціянскі характар».

Раней ва Уфе быў сарваны запланаваны на 5 кастрычніка канцэрт Cannibal Corpse. Клуб, у якім павінне быў выступіць метал-гурт, зачыніўся па тэхнічных прычынах. 

Cannibal Corpse — амерыканскі метал-гурт, заснаваны ў 1988 годзе ў Бафала, штат Нью-Ёрк. За сваю кар'еру выпусціў 12 студыйных альбомаў, адзін бокс-сэт, і адзін канцэртны альбом. Групу часта крытыкавалі за афармленне альбомаў, але музыкі называюць гэта адной з формаў мастацтва. Раней канцэрты Cannibal Corpse забаранялі ў Новай Зеландыі, Аўстраліі, Карэі і часткова ў Германіі.