Балгарыя адмаўляецца ад баявых самалётаў расійскай вытворчасці

07.10.2014 / 10:36

Вайсковая авіяцыя Балгарыі да 2020 года пазбавіцца ад усёй тэхнікі расійскай вытворчасці, паведаміла балгарская газета «Труд».

Балгарскі МіГ-29

Краіне трэба здабыць незалежнасць ад Расіі ў вайсковай сфэры, заявіў міністр абароны Балгарыі Велізар Шаламанаў.

У выніку на зямлі застануцца знішчальнікі МіГ-21, МіГ-29 і штурмавікі Су-25. Усяго на ўзбраенні авіяцыі Балгарыі знаходзяцца каля 100 рэактыўных і вінтавых машын.

Балгарскі Су-25.

Для выканання праграмы пераўзбраення Паветраным сілам краіны трэба хутка набыць як мінімум восемь новых самалётаў. Па словах экспертаў, гэта могуць быць амерыканскія знішчальнікі F-16. Два гады таму Грэцыя, якая выкарыстоўвае амерыканскія самалёты, ўжо паведамляла пра тое, што гатовая падрыхтоўваць балгарскіх пілотаў на сваіх базах.

Аляксандр Гелагаеў