Цімашэнка заклікала ўрад Украіны плаціць поўную цану за газ

07.10.2014 / 08:13

Лідар партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка заклікала ўрад Украіны плаціць поўную цану за газ, устаноўленую пагадненнем з Расіяй, якое яна ж і падпісала ў 2009 годзе.

«Устаньце з каленяў, падыміце галаву, плаціце як іншыя», - заявіла Цімашэнка ў эфіры ўкраінскага тэлеканала ICTV.

За гэта пагадненне Цімашэнка потым была асуджана на 7 гадоў па абвінавачванні ў перавышэнні паўнамоцтваў пры падпісанні газавых пагадненняў з РФ. Як сцвярджала абвінавачванне, умовы падпісаных дакументаў прывялі да матэрыяльнай шкоды «Нафтагаза», а, такім чынам, і дзяржавы, у агульнай складанасці на 189,5 мільёна даляраў.