У Смаленску надрукавалі школьны дзённік з выявай Гітлера ФОТАФАКТ
03.09.2014 / 12:36
У Смаленску надрукавалі школьны дзённік, на адной са старонак якога была размешчана фатаграфія Адольфа Гітлера. Партрэт лідара Трэцяга рэйха заўважылі жыхары Екацярынбурга, у якім прадаваўся дзённік, паведамляе e1.ru.
Прадстаўнікі камбіната, на якім аддрукавалі паліграфічную прадукцыю, растлумачылі, што друкуюць усё, што атрымліваюць ад выдавецтва.
Фота Гітлера разам з іншымі людзьмі, чые імёны ўвайшлі ў гісторыю, было размешчана над разлінаванай часткай адной з старонак унутры дзённіка.
У кароткай даведцы, якая суправаджае фатаграфію? было напісана: «Адольф Гітлер (1889—1945) — заснавальнік нацыянал-сацыялізму, заснавальнік таталітарнай дыктатуры Трэцяга рэйха, правадыр (фюрэр) нацыянал-сацыялістычнай нямецкай працоўнай партыі, рэйхсканцлер Германіі (1934—1945). Галоўны ініцыятар Другой сусветнай вайны, з яго імем звязаны шматлікія злачынствы нацысцкага рэжыму супраць чалавецтва — грамадзян Германіі і акупаваных ёю тэрыторый, уключаючы Халакост».
«Выдавецтва «Вышэйшая школа» пакуль не пракаментавала з'яўленне дзённіка.