Беларусь — Фінляндыя — 0:2
15.05.2014 / 22:51
Зборная Беларусі саступіла ў матчы 4-га туру чэмпіянату свету па хакеі зборнай Фінляндыі з лікам 0:2 (0:1, 0:0, 0:1).
На матчы прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта было абвешчана на «Мінск-Арэне» перад пачаткам сустрэчы, паведамляе БелаПАН.
Фото БелТА.
Пасля 4-х тураў: Расія — 12, Латвія — 9, ЗША, Фінляндыя, Беларусь — 6, Германія — 5, Швейцарыя — 3, Казахстан — 1.
У плэй-оф выходзяць чатыры каманды.
У суботу Беларусь згуляе з Германіяй, у панядзелак — з Латвіяй, у аўторак — з Расіяй.