Завербаваны выведкай РФ здраднік добраахвотна здаўся міліцыі
18.04.2014 / 10:01
На Запарожжа пад хатні арышт адправілі жыхара Энергадара, які абвінавачваецца ў дзяржаўнай здрадзе. Хлопца завербавала расійская разведка.
Два месяцы ён на тэрыторыі Крыма сачыў за рухам украінскіх ваенных падраздзяленняў і дакладваў аб стане абараназдольнасці айчынных узброеных сіл, паведамляе ТСН.
Падрыўную дзейнасць здраднік вёў і на мацерыковай частцы, адсочваючы размяшчэнне ваенных і праваахоўнікаў на маршруце Адэса-Мелітопаль-Луганск. За дзяржаўную здраду можна сесці на 12 гадоў. Разам з тым, у пракуратуры паведамілі — у справе па цяжкім артыкуле фігуруе яўка з павіннай.
На думку экспертаў, гэта можа азначаць, што агент пайшоў на поўнае супрацоўніцтва са следствам.
Так, па словах пракурора Запарожскай вобласці Аляксандра Шацкага, частка другая артыкула, па якім абвінавачваюць хлопца, прадугледжвае — калі чалавек добраахвотна прыйшоў у міліцыю і пакаяўся у здзейсненым злачынстве, то ў дачыненні да яго крымінальную справу спыняюць.