Сын Ярмошынай перадае вітанне з Гаагі ФОТАФАКТ

26.03.2014 / 14:49

Сын старшыні ЦВК, адвакат Аляксей Ярмошын апублікаваў чарговы здымак са сваіх падарожжаў.

У адрозненне ад маці ён выязны, таму не губляе магчымасці катацца па свеце.

фота з Facebook

Месца аказалася пазнавальным - гэта Гаага. Галандскі горад, вядомы тым, што ў ім знаходзіцца Міжнародны крымінальны суд.

А на фота за спінай Ярмошына — гатэль «Steigenberger Kurhaus».

Спачатку «Наша Ніва» апублікавала фотазагадку: які горад на здымку. Чытачы імгненна вылічылі Гаагу.

* * *

Лідзія Ярмошына: гісторыя ўзлёту бабруйскай юрысткі.

Nashaniva.com