Румынія заклікае Еўрасаюз прыняць як найхутчэй заяву пра ўступленне Малдовы

19.03.2014 / 22:43

Румынія заклікала сёння Еўрапейскі саюз як мага хутчэй прыняць заяву Малдовы аб уступленні, каб не даць Расеі анексаваць яе сепаратысцкі Прыднястроўскі рэгіён.

Як заявіў прэзідэнт Румыніі Траян Бэсеску, выступаючы ў Бухарэсце разам з прэзідэнтам Малдовы Мікалаем Цімафці, прадастаўленне Кішынёву перспектывы сяброўства ў ЕС дапаможа гарантаваць бяспеку Малдовы.

У пачатку тыдня сепаратысцкія ўлады Прыднястроўя звярнуліся да Расеі далучыць і гэты рэгіён у яе склад.

Малдова, як і Грузія, мінулай восенню парафіравалі пагадненне аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю з Еўрасаюзам. Як чакаецца, гэтыя пагадненні будуць падпісаны да верасня