На аэрадроме ў Бабруйску прызямліліся шэсць знішчальнікаў Су-27 і тры ваенна-транспартныя самалёты ВПС РФ

13.03.2014 / 15:44

Паводле звестак БелаПАН, 13 сакавіка на аэрадроме ў Бабруйску прызямліліся шэсць знішчальнікаў Су-27 і тры ваенна-транспартныя самалёты ВПС РФ са складу авіяцыйных частак Заходняй ваеннай акругі Узброеных сіл Расіі.

Пра тое, што Беларусь прапануе Расіі размясціць у сябе дадаткова да 15 самалётаў у сувязі з актыўнасцю НАТА каля межаў краіны Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 сакавіка на пасяджэнні Рады бяспекі. Забяспечыць гэта мерапрыемства ён даручыў Міністэрству абароны.