«У выпадку забойства набірайце М»

ТВ, 13 кастрычніка, субота

Таямнічая стужка Хічкока, знаёмая нашаму гледачу сваім сюжэтам.

13.10.2007 / 20:21

АНТ, 00.10

У выпадку забойства набірайце М (Dial M for Murder)
ЗША, 1954, каляровы, 105 хв.
Рэжысэр: Альфрэд Хічкок
Ролі выконваюць: Рэй Міланд, Грэйс Келі, Робэрт Камінгз, Джон Ўільямз, Энтані Доўсан, Леа Брыт, Патрык Алэн
Жанр: Дэтэктыўны трымценьнік паводле п’есы Фрэдэрыка Нота “Тэлефонны званок”
Адзнака: 8,5 (з 10)

Тоні Вэндзіс (Рэй Міланд), былая зорка вялікага тэнісу пабраўся шлюбам дзеля карысьлівых мэтаў. Цяпер ён прыдумаў падступны плян забойства сваёй жонкі (Грэйс Келі). Хаця ўсё пайшло ня так, як задумаў нягоднік, у яго застаецца магчымасьць адправіць гераіню на шыбеніцу. Ці здолее бязьвінная ахвяра апраўдацца, і ці выкрые злачынцу ейны сябра Марк?

Сюжэт Хічкокаўскай стужкі добра вядомы беларускаму гледачу па савецкай карціне “Памылка Тоні Вэндзіса” зь Ігарам Касталейскім, таксама пастаўленай па п’есе Нота.

Але карціна “У выпадку забойства набірайце М” – гэта стужка сэра Альфрэда Хічкока.

Трымценнае напружанае чаканьне, няпэўнасьць, мароз па скуры, ахвяра, якой пагражае сьмерць і каронная сцэна тэлефоннага званка – фірмовыя прыёмы майстра.

Калісьці ў Хічкока спыталі: “Што вы прадаяце?” “Дрыжыкі,” – адказаў Хічкок.

Менавіта гэтыя дрыжыкі, пастаўленыя з найвышэйшым плястычным майстэрствам, робяць тэлевізійны вечар зусім ня нудным.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы