Навукоўцы высветлілі, як засцерагчы немаўлят ад алергіі і астмы

17.12.2013 / 08:59

Немаўляты, у якіх дома жывуць сабакі, радзей пакутуюць ад алергіі і астмы, высветлілі амерыканскія навукоўцы, артыкул якіх апублікаваны ў навуковым часопісе PNAS.

Дадзеная ўзаемасувязь раней выказвалася толькі ў форме гіпотэзы, аднак цяпер навукоўцам атрымалася пацвердзіць яе.

Аднак эксперымент навукоўцы праводзілі на нованароджаных мышах, а не дзецях.

У прыватнасці, яны даследавалі мікрафлору нованароджаных кішэчніка мышэй, частка з якіх жыла ў памяшканні, дзе ўвесь час жылі сабакі.

Так, навукоўцам атрымалася высветліць, што знаходжанне ў пакоі, дзе жыве сабака, уплывае на разнастайнасць кішэчнага макраібому, а таксама памяншае ўздзеянне агульных алергенаў. Акрамя таго, у такіх адзінак радзей назіралася астма.

Навукоўцы мяркуюць, што наяўнасць сабакі ўплывае на склад пылу, які нованароджаныя ўдыхаюць разам з паветрам, што і ўплывае на адпаведныя вынікі.