Шматтысячная калона мітынгоўшчыкаў прыбыла пад сцены Вярхоўнай Рады

03.12.2013 / 12:17

фота з акна ВР Мустафы Наема

Шматтысячная калона мітынгоўшчыкаў прыбыла з Майдана Незалежнасці пад Вярхоўную Раду ў Кіеве.

Удзельнікі акцыі супраць палітыкі цяперашняй украінскай улады занялі вуліцу Грушэўскага ад Кабінета міністраў да ВР, подступы да якой перакрылі аўтобусы «Беркута», а таксама занялі вуліцы Ліпскую, Шаўкавічную і Садовую.

Мітынгоўцы выкрыкваюць: «Адстаўка!», «Ганьба!» і «Банду гэць!»