Суд адпускае студэнтаў, затрыманых падчас разгону Майдана ў Кіеве
02.12.2013 / 14:31
«На кожным пасяджэнні суддзі прымаюць ідэнтычныя рашэнні: матэрыялы міліцыі вяртаюцца як незаконна аформленыя, а студэнтаў адпускаюць», — гаворыцца ў паведамленні.
«Бацькаўшчына» сцвярджае, што «ў цэлым у ноч з пятніцы на суботу было затрымана каля 30 студэнтаў, якіх дэпутаты забралі з райаддзелаў міліцыі ўжо на раніцу наступнага дня».
Міліцыя абвінавачвала студэнтаў, якіх жорстка збілі, у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні прадстаўнікам органаў унутраных спраў.