Януковіч абяцае «ўсё ад яго залежнае» для збліжэння з ЕС

01.12.2013 / 13:00

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч заяўляе, што зробіць усё магчымае для паскарэння працэсу збліжэння Украіны з Еўрасаюзам.

«Зраблю ўсё, што ад мяне залежыць, для паскарэння працэсу збліжэння Украіны з Еўрапейскім саюзам, не дапусціўшы пры гэтым сур'ёзных стратаў нашай эканомікі і пагаршэння жыццёвага ўзроўню грамадзян», — гаворыцца ў звароце кіраўніка дзяржавы з нагоды гадавіны рэферэндуму 1 снежня 1991 года.

Паколькі хакеры ўзламалі сайт прэзідэнта Украіны, адміністрацыя перадае зварот праз дзяржаўнае агенцтва «Укрінформ».

«Мы павінны кіравацца выключна нацыянальнымі інтарэсамі, быць адказнымі за ўласную будучыню. Мы павінны абараніць сваю краіну на палітычнай карце Еўропы і свету як вялікую і сапраўды незалежную дзяржаву», — дадаў ён.

Па словах Януковіча, Украіна зрабіла свой геапалітычны выбар. «Мы — еўрапейскі народ, і шлях наш вызначаны гістарычна. Аднак, па маім глыбокім перакананні, інтэгравацца ў садружнасць еўрапейскіх нацый наша дзяржава як раўнапраўны партнёр, якога паважаюць з якім лічацца», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.