Канаплёў вызвалены з-пад варты?

27.11.2013 / 12:51

Віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Уладзімір Канаплёў, затрыманы праваахоўнымі органамі Беларусі, праз трое сутак, на працягу якіх праводзілася праверка, выйшаў на свабоду і прыступіў да службовых абавязкаў.

Начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Павел Травулька заявіў карэспандэнту «Прессбола»: «Крымінальнай справы ў дачыненні да Канаплёва Уладзіміра Мікалаевіча ў Следчым камітэце няма».