Прытулак зла - 3, 2, 1
Трылёгія зь Мілай Ёвавіч паводле кампутарнай гульні
01.10.2007 / 18:55
Сусьветная эпідэмія пераўтварыла людзей у зомбі, зьнішчыла рэкі і занясла гарады пяском. У падземнай лябараторыі навукоўцы спрабуюць атрымаць сыроватку з клонаў Эліс (Міла Ёвавіч) – каб пазбавіць зомбі крыважэрных інстынктаў. А сама гераіня (ізноў Ёвавіч) вандруе па пустынях, дапамагае жывым – і станецца выратавальніцай чалавецтва.
Зомбі-гісторыя ў вэстэрнова-пясочным антуражы.
Расэл Малкахі крадзе ў Джорджа Рамэра клясычную сцэну з навучаным зомбі, пазычае зграю крумкачоў у Альфрэда Хічкока (каб спаліць іх тэлекінэзам) – і пераўтварае галоўнага нягодніка ў істоту з шчупальцамі. Але мёртвым кампутарным эфэктам да жывых арыгіналаў далёка.
Галоўнае ў фільме – напаўаголены фэтыш актрысы, апрануты ў летнюю калекцыю ад Мілы Ёвавіч – і памножаны шматлікімі копіямі. Сэансы ў менскіх кінатэатрах.
Мястэчка Ракун захоплена зомбі. У навукоўцы, стваральніка зомбі-віруса – дачка хаваецца ў тутэйшае школе. Атрад на чале зь Эліс (Мілай Ёвавіч) адпраўляецца на вызваленьне дзіцяці…
Баявыя сцэны, страляніна, атакі жывых трупаў, палёты на матацыкле – і двубой гераіні з пачварынаю “Немезіс”, навучанай забіваць.
У параўнаньні зь першаю часткай – болей гульнёвых сутычак, але меней кіно.