У Беларусі пачалася вытворчасць трэцяй мадэлі «Джылі» - фоты

Міні-красовер LC Cross паступіць у продаж у студзені 2014.

11.10.2013 / 14:02

На заводзе пад Барысавам пачынаецца вытворчасць новай мадэлі Geely LC Cross.

Міні-красовер гарадскога тыпу LC Cross пасля правядзення сертыфікацыі плануецца да продажу ў студзені 2014 года. Гэта будзе ўжо трэцяя мадэль кітайскага аўтамабіля беларускай зборкі.

У цяперашні час на прадпрыемстве збіраюць дзве мадэлі аўтамабіляў Geely, гэта седан SC7 і красовер Emgrand X7.

СЗАТ «БелДжы» створана 23 снежня 2011. Гэта беларуска-кітайская кампанія.

ЯМ, паводле БелТА