«Уралкалій» лічыць абвінавачванні Баўмгертнеру палітычна матываванымі

10.09.2013 / 14:59

Рада дырэктараў ААТ «Уралкалій» лічыць усе абвінавачванні, выстаўленыя затрыманаму 26 жніўня ў Мінску гендырэктару кампаніі Уладзіславу Баўмгертнеру, абсалютна неабгрунтаванымі і палітычна матываванымі, гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Рада дырэктараў калійнага вытворцы выказвае Баўмгертнеру «поўную падтрымку» і адзначае, што топ-менеджар незаконна ўтрымліваецца пад вартай праваахоўнымі органамі Беларусі.

«Рада дырэктараў лічыць усе абвінавачванні, выстаўленыя супраць спадара Баўмгертнера і іншых супрацоўнікаў ААТ „Уралкалій“, абсалютна неабгрунтаванымі і палітычна матываванымі» , — дадаецца ў паведамленні.

«Уралкалій» адзначае, што кампанія працягвае працаваць і паспяхова выконваць свае абавязацельствы перад пакупнікамі.