Патрыярх Кірыл на Мінскім замчышчы — фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна

29.07.2013 / 14:10

У Мінску ў панядзелак праходзяць урачыстасці з нагоды святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі.

Для патрыярхаў пасцялілі рэкордна доўгую дывановую дарожку.

Спявае хор.

На малебен сабраліся каля 30 тысяч чалавек.

На цырымонію з'ехаліся праваслаўныя святары з усёй Беларусі...

...і манашкі.

У Мінску спякотна, таму вернікі прынеслі з сабой парасоны ад сонца.

Малебен арганізаваны на пляцоўцы для канцэртаў і сходаў каля Палаца спорту.

Праваслаўны народ Беларусі.

Вера.

Трыбуна для беларускай прэсы была агароджаная стужкай, хоць маскоўскі пул журналістаў мог перамяшчацца спакойна.

Вернікі бачылі на небе крыж з аблокаў.

У чаканні патрыярха Кірыла.

Цісканіна перад алтаром.

Агульны выгляд алтара.

Вернікі.

На малебен сабраліся каля 30 тысяч чалавек.

Пляцоўка на Мінскім замчышчы, дзе адбудуюць першую мінскую царкву.

Картэж Патрыярха.

У Мінску ў панядзелак праходзяць урачыстасці з нагоды святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі. Позна вечарам 28 ліпеня ў сталіцу прыбыў патрыярх Кірыл і сем кіраўнікоў іншых праваслаўных цэркваў, у Мінске быў таксама дастаўлены крыж святога апостала Андрэя Першапакліканага, які мае таксама асаблівы сэнс у расійскай імперскай міфалогіі.

А 9:30 побач з Мінскім замчышчам распачаўся ўрачысты мелебен.

А 14:00 тут адбудзецца святочны канцэрт, а а 18:00 Патрыярх Кірыл і іншыя госці сталіцы ўскладуць вянок да абеліска на плошчы Перамогі. У 19:30 ўрачысты канцэрт у гонар 1025-годдзя Хрышчэння Русі пройдзе і каля храма-помніка ў гонар Усіх Святых.

Фота Сяргея Гудзіліна