У Касцюковіцкім раёне абрынулася пешаходная частка аўтамабільнага моста
29.07.2013 / 11:29
Здарэнне адбылося каля 15:30 у нядзелю. Абвалілася пліта пралёта аўтамабільнага моста праз раку Жадунька на аўтадарозе Касцюковічы — Саматэвічы. Пацярпелых няма.
Мост 1978 пабудовы, даўжынёй 71 метр, шырынёй 10 метраў (праезная частка 8 метраў і 2 ходнікі па 1 метры)
Рух па мосце быў абмежаваны па чарзе ў абодва напрамкі па адной паласе.
З 9 ліпеня на мосце праводзіліся працы па ўмацаванні ў сувязі з расколінамі.